Піянерыя: радасць, творчасць, поспех

VI пленум Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі адбыўся ў Салігорску. У рабоце бралі ўдзел члены дарослай палаты савета, кіраўнікі інфармацыйна-аналітычных і навукова-метадычных цэнтраў, апарату Цэнтральнага савета БРПА.

Галоўнымі тэмамі пасяджэння пленума стала падвядзенне вынікаў работы ў 2016 годзе і ўзгадненне плана работы на 2017 год. Адна з галоўных задач, што стаіць перад беларускімі піянерамі ў гэтым годзе, — падрыхтоўка да святкавання 95-годдзя піянерскай арганізацыі і Міжнароднага злёту піянераў, які адбудзецца ў Мінску 19—21 мая.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена панарама вопыту Мінскага абласнога савета БРПА “Лепшыя ідэі. Лепшы вопыт”. Піянеры Міншчыны запрасілі гасцей у піянерскі культурны цэнтр “Спадчына”, правялі інтэрактыўную гульню “Вясёлка магчымасцей”, флэш-моб “Мы выбіраем здароўе”, экскурсію “Салігорск па-піянерску”, калейдаскоп піянерскіх спраў дружыны Вілейскай гімназіі “Логас” і інш. Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай “Піянерыя: радасць, творчасць, поспех!”.

Дар’я РЭВА.
Фота Марыны КУНЯЎСКАЙ.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *