Піянерскія іскры

Яркія зорачкі і іскрынкі запаліліся на небасхіле навагрудскай піянерыі падчас правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі “Піянерскія іскры”.

Конкурс праводзіцца ў межах рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага марафону “Будзь здаровы!” і мае на мэце далучаць дзяцей да здаровага ладу жыцця, выяўляць і развіваць творчыя здольнасці, таленты, лідарства сярод піянераў і акцябрат. 15 каманд устаноў адукацыі горада і раёна запалілі ўсіх прысутных яркімі, відовішчнымі танцавальна-спартыўнымі кампазіцыямі. Журы прыйшлося нялёгка. Самымі лепшымі прызнаны каманды “Эксклюзіў” (сярэдняя школа № 7), “НІКА” (сярэдняя школа № 5), “Максімум” (гімназія № 1). Наперадзе — абласны этап конкурсу. Цяпер каманды ўзмоцнена рыхтуюцца да новых спаборніцтваў. Хай не згасаюць іскрынкі ў вачах дзяцей і педагогаў, і тады па плячы будуць усе спаборніцтвы!

Таццяна АНІКЕВІЧ,
загадчык аддзела Навагрудскага раённага ЦТДіМ