Піянерскія традыцыі

Скончыўся чарговы піянерскі конкурс штандарных груп “Сімвалы, рытуалы, традыцыі!”, які праходзіць адзін раз у два гады. Падрыхтоўка да конкурсу патрабавала шмат часу і сіл. Мерапрыемства было падрыхтавана да 95-годдзя піянерскага руху і праводзілася з мэтай выхавання духоўна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры ў членаў піянерскай арганізацыі, умацавання сувязяў паміж пакаленнямі. Таксама конкурс ставіць перад сабой мэту паўплываць на развіццё цікавасці дзяцей і падлеткаў да гістарычнай спадчыны нашай краіны, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, прадастаўляе магчымасць дзецям і падлеткам праявіць свае творчыя магчымасці.

У конкурсе ўдзельнічалі 12 піянерскіх дружын. Усе піянеры былі ў адпаведнай святочнай форме. Белыя пальчаткі, пілоткі і піянерскія гальштукі стваралі асаблівую святочную атмасферу. Намаганні нашай дружыны апраўдаліся, яна заняла 1-е месца. Піянерыя — вельмі моцная арганізацыя, якая аб’ядноўвае ўсіх дзяцей незалежна ад узросту, нацыянальнасці і сацыяльнага становішча.

Ірына ЕМЯЛЬЯНАВА,
педагог-арганізатар Сялецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.