Піянерыя – наперад!

У мэтах выхавання пачуцця патрыятызму, фарміравання ў вучняў актыўнай жыццёвай пазіцыі 24 мая 2016 года ў Пархімаўскай базавай школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прыёму вучняў чацвёртага класа ў дзіцячую піянерскую арганізацыю «Пунсовыя ветразі». Дзеці былі ў добрым настроі, бо іх чакала вельмі хвалюючая падзея: прыём у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. 

Вучні 5-6 класаў у вершаванай форме віншавалі будучых піянераў. На мерапрыемстве вучні далі клятву: “Быць руплівым ў вучобе і працы. Паважаць старэйшых, шанаваць традыцыі продкаў. Любіць Радзіму, быць годным грамадзянінам сваей краіны”.

Ганаровае права павязаць гальштукі было прадастаўлена вучням пятага класа: Лізавеце Найда, Валерыі Жамойцінай, Ілоне Шоўга, Андрэю Ваўчку. На працягу ўсяго навучальнага года нашы хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтаваліся, каб з гонарам насіць піянерскі гальштук, сваімі прыкладамі праслаўляць родную школу: вывучалі гісторыю і сімволіку арганізацыі, знаёміліся з каляндаром добрых спраў, дапамагалі старэйшым людзям, праводзілі святочныя канцэрты.

Кацярына КАЧАН,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Пархімаўскай базавай школы.