Выбраны Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп расказаў аб планах на 100 дзён прэзідэнцтва, паведамляюць інфармагенцтвы.
Так, ЗША выйдуць з Трансціхаакіянскага гандлёвага партнёрства (ТГП). Паводле слоў Дональда Трампа, замест пагаднення паміж 12 дзяржавамі будуць заключацца сумленныя двухбаковыя здзелкі, якія вернуць рабочыя месцы і вытворчасць у Амерыку.
Таксама ў відэазвароце было заяўлена аб распараджэнні Міністэрству абароны процістаяць розным формам нападзенняў, падрыхтоўцы плана па абароне важнай інфраструктуры ад кібератак і іншых пагроз. У сферы міграцыйнага заканадаўства кіраўнік дзяржавы паабяцаў правесці расследаванне ўсіх выпадкаў парушэнняў візавага рэжыму.
Плануецца адмяніць абмежаванні на вытворчасць вуглевадародаў, у тым ліку шэльфавыя радовішчы. Для афіцыйных асоб уводзіцца пяцігадовая забарона на лабізм у ЗША і пажыццёвая — на лабізм ад імя замежных урадаў.