Плануй сваю будучыню

Ужо з 2016 года Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад — сярэдняя школа працуе ў інавацыйным рэжыме па тэме “Укараненне мадэлі фарміравання фінансавай дасведчанасці як адной з кампетэнцый навучэнцаў праз стварэнне інфармацыйнага адукацыйнага медыяасяроддзя”.

Кансультантам інавацыйнага праекта нашай установы з’яўляецца старшы выкладчык кафедры адукацыйных тэхналогій Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ігар Анатольевіч Слінко. Кожны год ён прыязджае ў школу з новымі мадэлямі фарміравання фінансавай дасведчанасці. Гэты год не выключэнне. Ігар Анатольевіч і Алена Уладзіміраўна Слінко правялі трэнінг для ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, рамеснікаў, уладальнікаў мікрапрадпрыемстваў па міжнароднай сертыфікаванай праграме фінансавай адукацыі “Плануй сваю будучыню” на базе нашай школы.

У фае школы была арганізавана выстава творчых работ настаўнікаў і вучняў па тэме “Фінансавая дасведчанасць”.

У арганізацыі і правядзенні семінара ўзялі ўдзел не толькі настаўнікі, але і жыхары аграгарадка Баруны. Трэнінг складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Мэта — змяніць негатыўнае стаўленне да доўгатэрміновага фінансавага планавання і зберажэнняў. Кансультанты задавалі шэраг пытанняў, якія дапамагалі выявіць метады, што выкарыстоўваюць ўдзельнікі семінара для кіравання асабістымі фінансамі. Веды і навыкі, атрыманыя падчас трэнінгу, дазволяць эфектыўна данесці ідэі і змяніць стаўленне да кіравання фінансамі як сталых людзей, так і моладзі.

Удзельнікі семінара не толькі азнаёміліся з тэорыяй, але і на практыцы змаглі скласці некалькі праектаў. Пасля гэтага — тэставыя заданні для выяўлення цяжкасцяў пры планаванні сямейнага бюджэту.

Пасля заканчэння трэнінгу ўсе ўдзельнікі мелі распрацаваныя фінансавыя планы для сваіх сем’яў, у якіх адлюстраваны ўсе кампаненты фінансавага планавання.

Алена БРАЖЫЦКАЯ,
настаўніца нямецкай мовы Барунскай КПК Ашмянскага раёна.