Плавайце на здароўе

- 11:29Навіны рэгіёнаў

Пасля летняй прафілактыкі адкрыўся басейн гімназіі № 58 імя Ф.Гааза ў Гомелі. Для заняткаў даступная малая ванна глыбінёй адзін метр. Яе ўжо ацанілі выхаванцы летніх аздараўленчых лагераў.

Цяпер фарміруюцца групы з ліку вучняў усіх агульнаадукацыйных устаноў Савецкага раёна Гомеля. Продаж абанементаў дарослым пачнецца ў хуткім часе, пасля адкрыцця вялікай ванны басейна. Яна мае стандартную даўжыню 25 м, глыбіню 1,8 м, падзелена на чатыры плавальныя дарожкі. Дарэчы, басейн быў адрамантаваны ў 2017 годзе і сёння адпавядае ўсім стандартам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.