Поле бою — шахматная дошка

- 11:08Навіны рэгіёнаў

Стала вядома, што Мінск падаў заяўку на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе. Калі ўсе шахматныя “зоркі” прыедуць у Беларусь, на Міншчыне сачыць за іх спаборніцтвамі будзе мноства ўважлівых гледачоў. У вобласці вядзецца актыўная работа па папулярызацыі самага інтэлектуальнага віду спорту. Так, упершыню праведзены чэмпіянат Мінскай вобласці па шахматах сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Шахматная дошка — поле бою, на якім сышліся эрудыцыя і логіка, вытрымка і рашучасць. У вілейскай гімназіі № 1 “Логас” адразу 100 навучэнцаў спаборнічалі за лідарства. Пераможцаў вызначалі сярод хлопчыкаў і дзяўчынак у розных узроставых катэгорыях — да 10, да 12 і да 14 гадоў. Першае месца заваявалі Арсеній Козел, Іван Сінюковіч і Вадзім Барычэнка. Сярод дзяўчат лідарамі сталі Паліна Лось, Ульяна Вашчанка, Яўгенія Бондар.

Згаданы чэмпіянат — гэта адно з мерапрыемстваў у рамках марафону “Шахматныя надзеі”, што праходзіць у бягучым навучальным годзе на Міншчыне. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце па папулярызацыі шахмат, сёння ў вобласці ў іх масава гуляюць дзеці розных узростаў на занятках і перапынках, у рамках аб’яднанняў па інтарэсах і факультатываў.

Дар’я РЭВА.
Фота прадастаўлена МАІРА.