Поспех — у міжведамасным узаемадзеянні

- 10:27Планёрка ў рэгіёне

Вынікі навучальнага года і планы на лета сталі прадметам гаворкі з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага райвыканкама Гомельскай вобласці Сяргеем Міхайлавічам ЛЮБІМАВЫМ.

— Навучальны год амаль скончыўся, таму хочацца спытаць, як ён прайшоў?

— Чатыры чвэрці прайшлі вельмі насычана. Традыцыйнымі святамі ў нашым раёне сталі танцавальны конкурс “У віхуры вальса” (май). Для дзяцей, якія цікавяцца навукова-даследчай дзейнасцю, праходзіць раённая канферэнцыя “Крок у будучыню” (красавік). Прымалі ўдзел у Міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях “Фавор”. Сябруем з банкаўскай сферай. Разам з супрацоўнікамі банкаў штогод праводзяцца алімпіяда па фінансавай дасведчанасці і тыдзень фінансавай дасведчанасці. Літаральна днямі, 17 мая, прайшоў фестываль дзіцячай творчасці сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі “Які выдатны гэты свет!”. Таксама для іх у гэтым навучальным годзе (з лістапада па снежань) праводзіўся конкурс “Я — даследчык”, і на абласным этапе нашы дашкольнікі занялі 3-е месца. Вялікім святам у нашым раёне праходзіць адкрыты турнір па інтэлектуальных гульнях сярод школьных аматарскіх каманд “Кубак веткаўскіх раскольнікаў”. Ужо два гады запар каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму становіцца пераможцай міжрэгіянальнага фестывалю каманд КВЗ сярод працоўнай моладзі “Кубак гумару”.

— Што цікавага плануеце на летнія канікулы?

— Лета — час гульняў, забаў, свабоды ў выбары заняткаў, зняцця назапашанага за год напружання, папаўнення зрасходаваных сіл, аднаўлення здароўя. На сённяшні дзень найбольш зручнае, бюджэтнае і для многіх адзінае выйсце са становішча — гэта летні прышкольны лагер дзённага знаходжання дзяцей, калі дзіця не адрываецца ад сям’і, знаходзіцца пад наглядам педагогаў, своечасова накормлена, занята цікавымі справамі, вечарам і ў выхадныя дні дома, разам з сям’ёй. Адкрыццё летняга аздараўленчага сезона плануецца 1 чэрвеня 2019 года вялікім раённым святам для дзяцей. На працягу ўсяго летняга перыяду будзе праходзіць раённая акцыя “Эстафета добрых спраў”, у рамках якой кожная ўстанова адукацыі рыхтуе вялікае маляўнічае мерапрыемства (напрыклад, квест-гульню, спаборніцтвы, фестываль) і запрашае на сваё свята навучэнцаў з найбліжэйшых устаноў адукацыі.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 54, 18 мая.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.