На Віцебшчыне вызначылі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

разам са старшынёй журы Сахібам Куліевым.
Cамыя вялікія групы разумнікаў і разумніц з усіх гарадоў і раёнаў паўночнага рэгіёна сабраліся ў Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы (дзе праходзілі алімпіядныя выпрабаванні па біялогіі, хіміі і працоўным навучанні), Віцебскім кадэцкім вучылішчы (па гісторыі, грамадазнаўстве, фізічнай культуры і здароўі), Полацкім дзяржаўным хіміка-тэхналагічным каледжы (па замежных мовах). Калі ж гаварыць аб асобным вучэбным прадмеце, то вельмі прадстаўнічай была група аматараў царыцы ўсіх навук: 113 алімпіяднікаў спаборнічалі ў веданні матэматыкі на базе філіяла БДТУ “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”.
— Мы пастараліся забяспечыць для ўдзельнікаў, журы, кіраўнікоў каманд максімальна спрыяльныя, камфортныя і бяспечныя ўмовы не толькі непасрэдна ў працэсе алімпіяды, але і ў плане арганізацыі вольнага часу, — расказала намеснік дырэктара ВДТК па вучэбнай рабоце Вольга Іванова.
Абласны этап таксама прымалі Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці (па фізіцы і астраноміі), ВДУ імя П.М.Машэрава (па інфарматыцы), Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж (па геаграфіі), Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж (па беларускай мове і літаратуры) і Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава (па рускай мове і літаратуры). Як паведаміў начальнік аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Беднякоў, усяго ў трэцім этапе алімпіяды ўзялі ўдзел звыш тысячы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі вобласці. Дарэчы, прадстаўнікі ВДТК і ВДІТК сталі ўладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені.
Па колькасці атрыманых узнагарод сярод раёнаў у лідарах Першамайскі, Кастрычніцкі і Чыгуначны раёны Віцебска — адпаведна 118, 70 і 65 дыпломаў. Парадавалі каманды Наваполацка і Полацкага раёна (55 і 51 дыплом). З дыпломамі вярнуліся дадому ўсе прадстаўнікі Ушацкага раёна; выдатную выніковасць прадэманстравалі каманды Гарадоччыны і Дубровеншчыны.
Па колькасці атрыманых узнагарод сярод раёнаў у лідарах Першамайскі, Кастрычніцкі і Чыгуначны раёны Віцебска — адпаведна 118, 70 і 65 дыпломаў. Парадавалі каманды Наваполацка і Полацкага раёна (55 і 51 дыплом). З дыпломамі вярнуліся дадому ўсе прадстаўнікі Ушацкага раёна.
— Асаблівыя надзеі мы заўсёды ўскладаем на самых маладых, — акцэнтаваў увагу старшыня журы абласнога этапу алімпіяды па хіміі, дацэнт кафедры агульнай, фізічнай і калоіднай хіміі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат хімічных навук Сахіб Куліеў. — Радасна, калі хлопцы і дзяўчаты іх апраўдваюць. Сёлета ў нас абсалютны пераможца па прадмеце, хто набраў найбольшы бал з усіх алімпіяднікаў, — дзевяцікласнік. Узровень падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды дастойны. Некаторыя ўдзельнікі, на маю думку, здольныя і на міжнародных алімпіядах “стрэліць” трапна і прыгожа, як гэта робяць час ад часу Дзінара Алімбекава і Ганна Сола ў біятлоне.
З 34 дыпломаў алімпіяды па інфарматыцы 24 забралі вучні настаўніка-метадыста Веранікі Лакціной, прычым усе восем — І ступені і дзевяць з дзесяці — ІІ ступені. Узнагароды папоўнілі важкую скарбонку: толькі за апошнія некалькі месяцаў прадстаўнікі гэтага дружнага калектыву паклалі ў яе медалі адкрытай усерасійскай каманднай алімпіяды школьнікаў па праграмаванні, афіцыйных міжнародных алімпіяд у Румыніі, Балгарыі і Азербайджане.
Сярод устаноў адукацыі першынство зноў, з істотным адрывам, утрымлівае гімназія № 2 Віцебска. У найбліжэйшых саперніках традыцыйна — гімназіі № 1 імя Ж.І.Алфёрава і № 8 абласнога цэнтра, вынікі іх каманд складаюць 49 і 48 дыпломаў адпаведна. Тым часам школы сістэмна нарошчваюць патэнцыял, абяцаючы ў перспектыве моцную канкурэнцыю лідарам. Напрыклад, на рахунку навучэнцаў сярэдняй школы № 12 Віцебска імя Л.М.Філіпенкі сёлета 17 дыпломаў. Добрая дынаміка росту і ў сельскіх школ.
— У мінулым годзе на абласным этапе алімпіяды ў нас быў 51 дыплом, цяпер іх 57, у тым ліку 16 — па матэматыцы і 11 — па замежных мовах, — адзначыў дырэктар гімназіі № 2 Віцебска Канстанцін Кісялёў. — Па 6 дыпломаў у нашых знаўцаў інфарматыкі і геаграфіі, 4 — па грамадазнаўстве, плюс дыпломы па рускай мове і літаратуры, хіміі, гісторыі, фізіцы, біялогіі, беларускай мове, фізічнай культуры і здароўі: яскравае каманднае дасягненне! Задача на перспектыву застаецца ранейшай — не збаўляць абароты, з кожным годам колькасна і, галоўнае, якасна прагрэсіраваць па ўсіх напрамках.
Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.