Поспех юных праграмістаў

- 11:04Нам пішуць

На Брэстчыне прайшла абласная анлайн-алімпіяда па інфарматыцы. Для вучняў 6—8 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны яна праводзілася на базе раённай гімназіі.

У выніковым пратаколе алімпіяды выхаванцынастаўніка інфарматыкі Маларыцкай раённай гімназіі Ігара Гардынца заваявалі 6 дыпломаў рознай вартасці. Сярод іх: Мацвей Наўрасюк, Ілья Крэнь, Ілья Мірчук, Арцём Піпко, Данііл Луцык і Ян Чэслак. Усе хлопцы-пераможцы тры разы на тыдзень займаюцца зпедагогам. Неабходныя ўменні і навыкі па інфарматыцывучні атрымліваюць на занятках рэсурснага цэнтра іаб’яднання па інтарэсах “Юны праграміст”. Асноўную ўвагу настаўнікудзяляе развіццю матэматычнага алгарытмічнага, структурнага і эўрыстычнага мыслення. Вучні не толькі назапашваюць неабходныя веды, але і развіваюць інтэлектуальныя здольнасці, уменні думаць і разважаць.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.