Падарожжа па «Планеце дзяцінства», чарговы выпуск якой убачыць свет у «Настаўніцкай газеце» 14 лістапада, прынясе новыя знаёмствы с педагогамі. Яны падзеляцца карысным вопытам, раскажуць пра свае ўстановы і любімых выхаванцаў.

- У Шашкоўскім дзіцячым садзе Стаўбцоўскага раёна працуе загадчыцай Наталля Калкоўская, улюбёная ў свой край. А як прывіць такую ж любоў дзецям? Шукайце парады педагога на старонках дадатку.
- Педагогі дзіцячага сада № 14 Рэчыцы распрацавалі інтэрактыўны дапаможнік «Экавізар» — для яго малыя самі робяць кінастужку з выявамі і агучваюць свае творы. Усё гэта служыць развіццю функцыянальнай адукаванасці дашкольнікаў.
- Юных кулінараў выхоўваюць у дзіцячым садзе № 4 Светлагорска. Дзеці знаёмяцца з прафесіямі повара, піцамейкера, кандытара, дэгустатара чаю. Сваімі стравамі частуюць бацькоў і педагогаў.
- Весці мяч, рабіць перадачы, наносіць удары і выконваць абводкі вучацца не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі ў дзіцячым садзе № 1 Талачына. Тут працуе аб’яднанне па інтарэсах «Футбаленд» — яго выхаванцы працягваюць займацца футболам у школах горада.
- Інавацыйным абсталяваннем здзіўляе новы дзіцячы сад № 38 Наваполацка. Пра яго наш рэпартаж «Казка на сучасны лад».
Прыемнага чытання!
Лізавета МІЦКЕВІЧ
Фота Аксаны МЫЦЬКО





