Пра першую кнігу

- 14:25Нам пішуць

У вучэбна-педагагічным комплексе Асінаўшчызненскі яслі-сад — пачатковая школа ў рамках правядзення інтэлектуальнага марафону “Родны Буквар” была арганізавана выстаўка “Гартаючы старонкі буквара”, прысвечаная 400-годдзю з дня нараджэння першай вучэбнай кнігі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Школьнікі ўбачылі буквары розных гадоў выдання, розных аўтараў, на рускай і на беларускай мове.

Навучэнцы 3—4 класаў прынялі ўдзел у гістарычнай панараме “Гісторыя стварэння і развіцця беларускага “Буквара”. Даведаліся, што сёлета самы старажытны ў свеце буквар святкуе юбілей. 400 гадоў таму назад падручнік пад такой назвай першымі ў свеце надрукавалі беларусы. Праўда, даказалі гэта нядаўна. Усяго ў свеце захаваліся два экзэмпляры буквара. Адзін знаходзіцца ў Лондане, другі, няпоўны, — у Капенгагене, у Каралеўскай бібліятэцы. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі святочным момантам стала адкрыццё галоўнага сімвала юбілейных падзей — двухметровага аб’ёмнага “Буквара”.

Наталля ПАРЖОН,
настаўніца пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада —
пачатковай школы Смаргонскага раёна.