Прадаўжальнікі слаўных традыцый

Па выніках раённага конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю БРСМ “пярвічка” Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна заняла 3-е месца. Старшакласнікі ўстановы адукацыі з ліку членаў БРСМ імкнуцца быць наперадзе ва ўсіх справах, быць узорам для равеснікаў. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара А.М.Росляк вучні актыўна ўдзельнічаюць у розных конкурсах і акцыях.

Фота да матэрыяла: Прадаўжальнікі слаўных традыцый.“Пярвічка” цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй БРСМ, якую ўзначальвае М.В.Слуцкая. Марына Валер’еўна — часты госць школы, удзельніца акцый, мерапрыемстваў і экскурсій.

У рамках камсамольскага тыдня, прысвечанага 100-годдзю УЛКСМ, у школе адбылася інфармацыйная гадзіна для вучняў 5—11 класаў “29 кастрычніка — дзень нараджэння камсамола. 100 гадоў УЛКСМ”. Лектарская група з ліку старшакласнікаў — членаў БРСМ расказала пра гісторыю камсамольскай арганізацыі, у шэрагах якой пабывалі больш за 200 мільёнаў чалавек, і развіццё маладзёжнага руху ў краіне.

Фота да матэрыяла: Прадаўжальнікі слаўных традыцый.— 27 кастрычніка быў абвешчаны ў школе днём патрыёта, — расказаў адзінаццацікласнік Антон Цыбулевіч. — Вучні 9—11 класаў наведалі ўрок грамадзянскасці “Слаўны шлях камсамола”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ. Педагог-арганізатар Аксана Міхайлаўна Росляк расказала, што на рахунку савецкіх камсамольцаў — шмат цікавых і карысных спраў. Мы даведаліся пра іх ролю ў жыцці вялікай дзяржавы. Традыцыі і прынцыпы камсамола актуальныя і сёння, бо выхоўваліся такія якасці, як калектывізм, працавітасць і мэтанакіраванасць, ствараліся магчымасці для рэалізацыі асобаснага і творчага патэнцыялу. У юнацтве атрымалі камсамольскую загартоўку многія выдатныя спецыялісты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у розных галінах. На іх прыкладзе мы бачым, да чаго варта імкнуцца.

Аксана РОСЛЯК,
педагог-арганізатар, настаўніца рускай мовы і літаратуры
Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.