Прадметны тыдзень у школе

Нядаўна ў нашай школе прайшоў тыдзень рускай мовы і літаратуры. Вучні з ахвотай узялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Прадметны тыдзень даўно ўжо эфектыўны сродак выхавання любові і ўвагі да прадметаў у школе, бо прадугледжвае развіццё ў школьнікаў цікавасці да прадмета, абуджае жаданне самастойна працаваць з дадатковай літаратурай, слоўнікамі, даведнікамі, навукова-папулярнай літаратурай.

Фота да матэрыяла: Прадметны тыдзень у школе.Акрамя таго, прадметны тыдзень — адна з форм вучэбнай дзейнасці, якая можа паўплываць на развіццё асобасных якасцей. Пры гэтым вучань імкнецца да самарэалізацыі, у яго фарміруюцца навыкі планавання і самакантролю, даводзіцца праяўляць інтэлектуальныя здольнасці.

Фота да матэрыяла: Прадметны тыдзень у школе.У першы дзень вучні наведалі школьную і сельскую бібліятэкі, а затым здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Нацыянальную бібліятэку нашай краіны. Вельмі спадабаліся інтэрактыўныя заданні — тэсты, гульні, якія праводзіліся штодзень. А заключным этапам тыдня стала выстаўка ілюстрацый да любімых твораў рускай літаратуры.

Іна КАЗЛОВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.