Прадпрыемствам павінны быць створаны аднолькавыя ўмовы на рынках дзвюх краін

Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў на пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Дзяніс Мантураў вылучыў чатыры ключавыя элементы правядзення скаардынаванай прамысловай палітыкі паміж Беларуссю і Расіяй. Гэта павелічэнне тавараабароту за кошт вытворчай кааперацыі, асваенне новых прамысловых сегментаў у рамках працэсаў імпартазамяшчэння, пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўзаемныя інвестыцыі.
На думку міністра, павялічваць тавараабарот можна за кошт ужо асвоеных знешніх рынкаў, але на іх неабходна пазбягаць канкурэнцыі беларускіх і расійскіх тавараў. “Трэба знаходзіць формы кааперацыі ў сумесных пастаўках, гэта можна рэалізаваць у рамках стварэння агульных балансаў вытворчасці прамысловай прадукцыі”, — сказаў ён.
Гаворачы аб стварэнні парытэтных умоў для прадпрыемстваў дзвюх краін, Дзяніс Мантураў адзначыў, што трэба правесці аналіз і карэкціроўку нарматыўных актаў у гэтай сферы. Ён паведаміў, што расійскі бок ужо змяніў правілы субсідзіравання куплі сельгастэхнікі, распаўсюдзіўшы прэферэнцыі на беларускую тэхніку. Таксама плануецца камплектуючыя з ЕАЭС, што выкарыстоўваюцца ў Расіі, прыраўняць да расійскіх тавараў. Акрамя таго, расійскія механізмы падтрымкі экспарту ўжо могуць прымяняцца да сумесных расійска-беларускіх прадпрыемстваў.
Вялікія перспектывы Дзяніс Мантураў бачыць на ўнутраных рынках дзвюх краін у сферы імпартазамяшчэння. “Тут неабходна сфарміраваць сумесныя вытворчыя ланцужкі, якія могуць выпускаць канкурэнтаздольны высокатэхналагічны тавар”, — адзначыў ён.