Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі будуць заахвочаны 170 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 11 калектываў. Гэта прадугледжана распараджэннем № 224рп “Аб пытаннях спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі”, якое Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня.
Дакументам зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі аб назначэнні 181 заахвочвання са сродкаў гэтага фонду.
Грашовымі прэміямі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду адзначаны 19 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.
Грашовымі прэміямі рознага памеру заахвочаны 100 вучняў і студэнтаў, а таксама 8 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.
Акрамя таго, назначана 17 стыпендый рознага памеру вучням і студэнтам, якія атрымалі перамогі ў рэспубліканскіх творчых конкурсах.
37 прадстаўнікам моладзі будзе аказана матэрыяльная дапамога за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.