Прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі абмеркавалі пытанні дыялогу культур

Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД пройдзе ў 2016 годзе і будзе прысвечаны 25-годдзю ўтварэння СНД. Аб гэтым паведаміла міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч у час X Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД у Астане.

“У наступным годзе адбудзецца XI Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД, які будзе прысвечаны 25-годдзю ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, — паведаміла Лілія Ананіч.
Таксама міністр Беларусі зачытала прывітальнае слова да ўдзельнікаў форуму ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у якім было падкрэслена, што “Садружнасць стане аўтарытэтнай і запатрабаванай, толькі калі будзе вырашаць галоўныя актуальныя пытанні”.
“Адной з такіх тэм нашага супрацоўніцтва мне бачыцца інфармацыйнае ўзаемадзеянне. Інфармацыя не мае сабе роўных у сучасным свеце. Імклівае развіццё медыяпрасторы, інфармацыйных, камунікацыйных тэхналогій ператварылі медыяасяроддзе ў сістэмаўтваральны фактар жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Асабліва ўспрымальная да інфармацыйнага ўздзеяння, вядома, моладзь. І менавіта нам неабходна паклапаціцца аб гэтым, перадаць духоўна-маральны вынік нашага разумення, які злучае дружбу паміж народамі, каштоўнасці і стваральнасць імкненняў”, — адзначыла Лілія Ананіч.
У X Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД у Астане прынялі ўдзел каля 200 дэлегатаў з усіх краін Садружнасці. Тэмай цяперашняга форуму стала гуманітарная прастора Садружнасці: агульныя каштоўнасці і дыялог культур.