Прадстаўніцтва грамадскіх аб’яднанняў у выбарчых камісіях склала 47,5 працэнта

- 16:46Выбары 2015

Прадстаўніцтва грамадскіх аб’яднанняў у выбарчых камісіях на выбарах Прэзідэнта склала 47,5 працэнта, паведаміла кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў старшыні ЦВК, на 22 ліпеня сфарміраваны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, у склад якіх увайшлі 1916 чалавек (усяго было вылучана 2623 чалавекі). З усяго прадстаўніцтва грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый большасць складаюць першыя – 47,5 працэнта (у 2010 годзе – 44 працэнты). “Калі гаварыць аб колькасці прадстаўнікоў палітычных партый, магу сказаць, што партыйнае прадстаўніцтва ў гэтым годзе крыху павялічылася – 7,8 працэнта”, – адзначыла яна. У тым ліку ў склад камісій увайшлі прадстаўнікі апазіцыйных партый.
У складзе выбарчых камісій у гэтым годзе лічацца дзяржаўныя служачыя (20,1 працэнта) – прыкладна столькі, колькі ў 2010 годзе (20,4 працэнта). Грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў склалі 6 працэнтаў (у 2010 годзе – 8 працэнтаў). “Жанчыны, як заўсёды, з’яўляюцца асноўным цяглавым складнікам тэрытарыяльных камісій – у гэтым годзе амаль 59 працэнтаў, у той час як у 2010 годзе іх колькасць была на 2 працэнты меншая”, – заўважыла старшыня Цэнтрвыбаркама.
Зменшылася колькасць вылучэнцаў ад працоўных калектываў да 11,3 працэнта (у 2010 годзе – 16,5 працэнта). “Што датычыцца вылучэння шляхам збору подпісаў, гэта значыць ад групы грамадзян у колькасці 10 чалавек, якая можа накіраваць прадстаўніка ў склад любой камісіі, акрамя цэнтральнай, то ў бягучым годзе гэта лічба склала 33,4 працэнта, амаль столькі ж, колькі ў 2010-м”, – заўважыла Лідзія Ярмошына.