Прафесійна і дасведчана

Вэбінар “Асаблівасці кансультавання законных прадстаўнікоў па пытаннях праблемных паводзін дзяцей ва ўмовах устаноў прафесійнай адукацыі” для спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі рэгіёна правёў Віцебскі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Вэбінар быў арганізаваны з мэтай павышэння эфектыўнасці работы ўстаноў прафесійнай адукацыі з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі. У ходзе работы педагогі-псіхолагі асноўнага аддзела абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх Вольга Кучарэнка і Настасся Шостак раскрылі пытанні, звязаныя з фактарамі праблемных паводзін падлеткаў і асаблівасцямі псіхалагічнага кансультавання законных прадстаўнікоў пры парушэнні дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Удзельнікам былі прапанаваны практыкаванні і тэхнікі карэкцыйнага ўздзеяння для выкарыстання ў рабоце. У рамках вэбінара таксама былі разгледжаны пытанні арганізацыі дзейнасці ў інтэрнэт-прасторы, якія асвятліла загадчык асноўнага аддзела каардынацыі дзейнасці сацыяльна-педагагічных цэнтраў і дзейнасці ўстаноў адукацыі, падпарадкаваных галоўнаму ўпраўленню па адукацыі, Алена Носік.

Пасля заканчэння вэбінара спецыялісты ўстаноў прафесійнай адукацыі атрымалі інфармацыйны буклет “Асаблівасці псіхалагічнага кансультавання”, а таксама практычны матэрыял для прымянення ў прафесійнай дзейнасці.

Настасся ШОСТАК,
педагог-псіхолаг асноўнага аддзела абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх Віцебскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.