Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лядзецкай сярэдняй школы Столінскага раёна Святлана Рыгораўна Тарнаповіч прыйшла ў педагогіку даўно, але далёка не адразу стала тым, кім першапачаткова планавала. Тым не менш настойлівая і мэтанакіраваная жанчына ў рэшце рэшт рэалізавала дзіцячую мару.
А прывялі да яе любімыя педагогі Беражноўскай сярэдняй школы: настаўнік гісторыі Якаў Сцяпанавіч Жакун, класны кіраўнік Марыя Васільеўна Цывіс і настаўніца рускай мовы і літаратуры Аляксандра Аляксандраўна Кавалёва, пра якіх Святлана Рыгораўна заўсёды ўспамінае з асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю. Гэтыя людзі спалучалі ў сабе лепшыя прафесійныя і асобасныя якасці: высокую эрудыцыю і патрабавальнасць, чуласць і ўважлівасць. Іх урокі былі не толькі цікавымі, але і практыка-арыентаванымі, насычанымі наглядным матэрыялам. На гэтых настаўнікаў хацелася раўняцца ва ўсім. Да сённяшняга часу яны з’яўляюцца прафесійнымі арыенцірамі ў педагагічнай дзейнасці Святланы Тарнаповіч.
З будучай прафесіяй яна вызначылася яшчэ ў 8 класе, але навучальную ўстанову давялося выбраць бліжэй да дому. Пасля заканчэння тагачаснага Пінскага педагагічнага вучылішча імя А.С.Пушкіна Святлана Рыгораўна 10 гадоў працавала выхавальніцай у Беражноўскім і Лядзецкім дзіцячых садах. Работа падабалася, але мара стаць настаўніцай гісторыі ўсё ж перамагла: педагог паступіла на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка. Па розных прычынах яшчэ 14 гадоў Святлана Рыгораўна шчыравала педагогам-арганізатарам у Лядзецкай сярэдняй школе, перш чым канчаткова прыйшла да запаветнай мары і напоўніцу рэалізавала свой патэнцыял.
Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 23 снежня 2022 года.