Прафесійны выбар па прызванні

- 10:44World Skills

Міні-чэмпіянат “WorldSkills — старт прафесійнага станаўлення” ў модулі С “Фізічная культура” нядаўна прайшоў у Полацкім каледжы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. У спаборніцтве ўдзельнічалі прадстаўнікі 13 навучальных устаноў з усіх рэгіёнаў краіны.

Першы вопыт правядзення міні-чэмпіянатаў “WorldSkills — старт прафесійнага станаўлення” быў прадэманстраваны ў канцы мінулага года, калі ў Мінскім гарадскім педагагічным каледжы ў модулі D “Пазнавальнае развіццё” 16 удзельнікаў з 13 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі распрацоўвалі і праводзілі заняткі з дзецьмі з выкарыстаннем развіццёвых матэрыялаў і ІКТ-абсталявання. Ужо з пачатку такога спаборніцтва было відаць, што сістэма міні-чэмпіянатаў, распрацаваная галоўным экспертам WorldSkills па прафесійнай кампетэнцыі “Дашкольная адукацыя” дырэктарам Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа К.А.Пятруцкай сумесна з экспертнай супольнасцю, адкрывае новыя гарызонты ў падрыхтоўцы спецыя­лістаў для дашкольнай адукацыі і дапамагае найбольш эфектыўна трансліраваць набыты вопыт.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 47, 25 красавіка.

Ала КЛЮЙКО.