Прафесія.by

- 9:41Адукацыйная прастора, Прафарыентацыя

У сярэдняй школе № 67 Мінска распрацавалі праграму па прафарыентацыі, якая дапамагае навучэнцам атрымаць нагляднае ўяўленне аб існуючых прафесіях.

— Любое дзіця марыць аб будучай прафесіі — кім яно стане, калі вырасце. Малыя задаюцца пытаннямі, адкуль бяруцца рэчы, якія акружаюць іх кожны дзень, ці рас­туць булкі на дрэвах, з чаго робяць ­адзенне, хто заварочвае цукеркі ў фанцікі. У сімвалічнай форме, грунтуючыся на назіраннях за прадстаўнікамі розных прафесій, дзеці спрабуюць прайграць іх дзеянні, — гаворыць настаўніца пачатковых класаў Вольга Волкава. — Падлеткам ужо час вызначаць для сябе стартавую пляцоўку. Але часта яны не ведаюць, чаго хочуць, вагаюцца ад абсалютнага “так, толькі гэтая прафесія мяне прыцягвае” да “не ведаю, як атрымаецца”.

— Найбольш складана вызначыцца дзецям пасля 9 класа. Што лепш — пайсці ў каледж ці ў 10 клас? — адзначае настаўніца геаграфіі і біялогіі Алена Курыпчанка. — У нашай школе, напрыклад, на старшай ступені базавыя класы не ствараюцца, ёсць толькі профільны клас, куды не ўсе дзеці могуць трапіць з-за невысокіх балаў у пасведчанні аб заканчэнні базавай школы. І з выбарам каледжа вучні не могуць вызначыцца, бо часта не маюць уяўлення аб спецыяльнасцях, якія там даюць. У кагосьці завышаныя патрабаванні да будучай прафесіі, якія не адпавядаюць вучэбным поспехам. Задача настаўнікаў і бацькоў — дапамагчы дзецям, прапанаваць нешта прыкладное, каб яны не луналі ў аблоках. Пры гэтым трэба кіравацца іх інтарэсамі і запытамі, здольнасцямі і станам здароўя, актуальным попытам на пэўныя прафесіі на рынку працы.

Вольга Канстанцінаўна і Алена Ула­дзіміраўна распрацавалі праграму “Прафесія.by, або Вытворчы турызм як форма работы па прафарыентацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”, дзе прапанавалі праз сітуацыі прафесійнага самавызначэння сфарміраваць у вучняў уяўленне аб існуючых прафесіях. У праграму ўключаны заняткі па прафарыентацыі, экскурсіі, дыягностыка і анкетаванне, дыскусіі, індывідуальныя і групавыя кансультацыі, тэсціраванне і вытворчы турызм.

 

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 9 снежня 2022 года.