Прафесія для школьніка

- 12:37Навіны рэгіёнаў

Адным з новаўвядзенняў гэтага навучальнага года стала вывучэнне вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і ўстановах спецыяльнай адукацыі для навучэнцаў 10 класаў, якія вывучаюць усе вучэбныя прадметы на базавым узроўні.

У сярэдняй школе № 1 Скідзеля прафесійнае навучанне вучняў 10 “Б” класа ў бягучым навучальным годзе арганізавана на базе Скідзельскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. У гэтай установе адукацыі створаны ўсе ўмовы для поўнага засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых з прысваеннем кваліфікацыі рабочага. Юнакі асвойваюць прафесію слесара па рамонце аўтамабіляў (1 разраду), дзяўчаты — швачкі (2 разраду). Такім чынам, навучэнцам школы прадастаўлена магчымасць атрымаць першасныя навыкі па прафесіях і пераканацца ў правільнасці свайго прафесійнага выбару. Акрамя таго, прафесійная падрыхтоўка спрыяе павышэнню сацыяльнай абароненасці навучэнцаў на рынку працы, фарміраванню станоўчай матывацыі да працягу прафадукацыі.

Таццяна БЫЛЬ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Скідзеля.