Прафілактыка ў школе

Для прадукцыйнай прафілактычнай работы з дзецьмі ў школе неабходна арганізоўваць цеснае супрацоўніцтва з органамі і ўстановамі сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў.

Лелюкінскі дзіцячы сад — сярэдняя школа мае станоўчы вопыт арганізацыі сацыяльнага супрацоўніцтва з усімі органамі сістэмы прафілактыкі Іўеўскага раёна. Сярод форм работы па прафілактыцы рознага роду залежнасці, безнагляднасці, правапарушэнняў, сямейнага недабрабыту выкарыстоўваюцца не только гутаркі, класныя гадзіны, сустрэчы, акцыі, экскурсіі, трэнінгі, але і сумесныя спартыўныя мерапрыемствы, якія спрыяюць фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця, рухальнай актыўнасці і, што немалаважна, карыстаюцца ў навучэнцаў асаблівай папулярнасцю.

У пачатку лістапада традыцыйна праводзілася антынаркатычная акцыя “Місія — жыць!”, у ходзе якой былі праведзены флэшмоб “Жыццё выдатнае, калі ў яго ёсць будучыня”, прафілактычны дэсант “Жыві цікава!”, адкрыты мікрафон “Жыццё варта таго, каб жыць”, арганізавана кніжная выстаўка ў бібліятэцы “Вучыся радавацца без алкаголю, марыць без наркотыкаў, мець зносіны без цыгарэт”.

Традыцыяй для нашай школы стала правядзенне інтэрактыву на вуліцах аграгарадка Лелюкі “Бяспека заўсёды і ва ўсім”. Члены антынаркатычнага атрада і ГА “БРСМ”, дэпутаты Маладзёжнага парламента раздаюць антынаркатычныя ўлёткі “ЗЛЖ: выйграе кожны”, “Кошт задавальнення — жыццё”, праводзяць апытанні сярод жыхароў аграгарадка і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы, якія ўмацоўваюць і павышаюць матывацыю да здаровага ладу жыцця.

У рамках антынаркатычнай акцыі адбылася дзіцяча-бацькоўская спартландыя “Мы за здаровы лад жыцця”. Гульня прайшла ў сяброўскай, але спаборніцкай атмасферы.

Сацыяльна-педагагічнымі і псіхалагічнымі службамі школы былі арганізаваны кансультацыі класных кіраўнікоў па пытаннях работы з навучэнцамі і бацькамі па прафілактыцы негатыўных залежнасцей, псіхасацыяльнае анкетаванне вучняў на прадмет ужывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, прагляд відэаролікаў па ЗЛЖ “Я выбіраю здароўе, ці Як не паддацца спакусе” і “Паляванне на розум”, прававы лікбез “Наркотыкі і закон”, конкурс малюнкаў і калажаў “Які цудоўны гэты свет!”, сустрэча-дыялог з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Іўеўскага РАУС А.Б.Шабановічам, бацькоўскі усенавуч “Не бывае дрэнных дзяцей”. Класныя кіраўнікі падрыхтавалі і правялі класныя і інфармацыйныя гадзіны па прафілактыцы ўжывання наркатычных рэчываў і ўмацаванні матывацыі да ЗЛЖ.

Сумесная работа адміністрацыі школы, педагагічнага калектыву і работнікаў розных структур дае станоўчы вынік: навучэнцы актыўна ўключаюцца ў творчую дзейнасць, бяруць удзел у школьных, раённых і абласных мерапрыемствах і дасягаюць добрых вынікаў, а пасля заканчэння школы паспяхова працягваюць навучанне ў розных установах адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандра ЛАПАТКО,
педагог сацыяльны Лелюкінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.