Прафілктыка праз гульню

- 12:00Навіны рэгіёнаў

Правілы бяспекі вучыць значна цікавей з дапамогай гульні. Менавіта таму ў Гомельскім тэатры лялек дзеці рашалі тэматычныя галаваломкі і задачкі ў межах рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”.

Выставу тэхнікі і абсталявання, а таксама вучэбныя пляцоўкі падрыхтавалі МНС, ДАІ, Гомельская абласная арганізацыя таварыства выратавання на вадзе, “Гомельгаз”, “Дзяржэнерганагляд”, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, БРСМ, “Белая Русь” і інш. Пасля гульні дзеці замацавалі матэрыял за праглядам тэатралізаванай пастаноўкі. 

Па словах начальніка Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Асадчага, пра бяспеку нельга забываць ні на канікулах, ні ў школьны час. Завяршыўся Адзіны дзень бяспекі правядзеннем тактыка-спецыяльных вучэнняў. Спецыялісты паспяхова адпрацавалі сцэнарый надзвычайнай сітуацыі з пацярпеўшым.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.