Прагноз надвор’я

- 10:26Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Школьная метэапляцоўка дазваляе не толькі прагназаваць капрызы надвор’я.

Здаецца, нядаўна на вуліцы ляжалі вялізныя гурбы снегу і ўсе мы радаваліся зімовай прыгажосці, як раптам пад Новы год прыйшоў сакавік, а за ім на дзянёк-другі ў Беларусь заглянулі і красавік з маем… Да такой казкі пра дванаццаць месяцаў юным сіноптыкам з сярэдняй школы № 1 Глыбокага імя П.В.Сухога не прывыкаць.

Яны ўжо неаднойчы вызначалі падобныя “падарункі” прыроды. З дакладнасцю 90 працэнтаў яны спрагназуюць на заўтра мароз, а на паслязаўтра — дождж. І гэта пры тым, што непасрэднага доступу да спадарожнікавых даных у вучняў няма. У рабоце яны карыстаюцца метэабудкай з барометрам, тэрмометрам, гігрометрам, флюгерам Вільда і некаторымі іншымі традыцыйнымі ў метэаралагічнай справе прыборамі і прыстасаваннямі.

— Мы вучымся назіраць за надвор’ем, вымяраць яго элементы, будаваць графікі воблачнасці і тэмпературы, ружы вятроў, рашаць задачы на вызначэнне вільготнасці і змяненне тэмпературы. Кожны месяц даныя аналізуюцца, а ў канцы года выдаецца кніга з вынікамі назіранняў, календары, — адзначылі юныя метэаролагі.

Метэапляцоўка дапамагае засвой­ваць матэрыял на ўроках геаграфіі пры вывучэнні тэмы “Атмасфера”. У галіне біялогіі — дазваляе вывучаць біярытмы чалавека і ўплыў надвор’я на функцыянальныя магчымасці арганізма, аналіза­ваць стан чалавека. Таксама метэапляцоўка дае навучэнцам магчымасць практычнага прымянення матэрыялаў на ўроках фізікі пры вывучэнні ціску, вільготнасці і малекулярнай фізікі.

 

Чытайце матэрыял Ігара Грэчкі ў нумары ад 6 студзеня 2023 года.