Практыкумы для настаўнікаў

- 15:04Навіны рэгіёнаў

Адным з эфектыўных спосабаў павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі бачыць правядзенне школ для настаўнікаў-прадметнікаў. Усяго за некалькі дзён удзельнікі набываюць шмат новых ведаў і знаёмяцца з цікавым вопытам сваіх калег.

Нядаўна для настаўнікаў матэматыкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомельшчыны прайшла зімовая школа, арганізатарамі якой выступілі Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Задачай зімовай школы было ўдасканаленне ведаў па тэорыі і методыцы навучання рашэнню алімпіядных задач і тэхналогіях навучання матэматыцы, арыентаваных на алімпіядную дзейнасць вучняў.

Двухдзённая праграма школы ўключала лекцыі і практыкумы выкладчыкаў Гомельскага дзяржуніверсітэта. У аснове заняткаў было рашэнне задач рознага ўзроўню. Асаблівая ўвага ўдзялялася тэхналогіям навучання рашэнню алімпіядных задач. Кандыдат фізіка-матэматычных навук В.В.Аніськоў правёў для настаўнікаў-прадметнікаў практыкум па тэме “Лагічныя задачы і метады іх рашэння ў алімпіядах рознага ў­зроўню”, а абласны трэнер настаўнік матэматыкі гомельскай гімназіі № 51 А.М.Струк працаваў з удзельнікамі школы над разборам і рашэннем задач трэцяга і чацвёртага этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Наталля ЛУТЧАНКА.