“Праменьчык” у чаканні Алімпіяды

- 11:29Нам пішуць

Далучэнне выхаванцаў да ідэалаў алімпійскага руху — адна з задач гомельскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Праменьчык” на 2017/2018 навучальны год.

Гэтай тэме педагагічны калектыў вырашыў удзяліць асаблівую ўвагу, бо, заняўшы першае месца сярод гарадскіх устаноў у абласным конкурсе “Кольцы дружбы” ў 2016 годзе, хацелася працягнуць пашыраць веды ў дадзеным кірунку.

Заахвочванне выхаванцаў і іх сем’яў здаровым ладам жыцця, заняткамі фізічнай культурай і спортам, выхаванне культуры руху, імкненне да высокіх спартыўных дасягненняў — задачы, якія педагогі спрабуюць рэалізаваць падчас работы з дзецьмі і бацькамі.

Перш за ўсё, выхаванцаў азнаёмілі (а некаторым нагадалі) з гісторыяй і сімволікай алімпійскіх гульняў пры дапамозе відэафільмаў, ілюстрацый, гутарак. На працягу гэтага навучальнага года ўзаемадзейнічалі з сем’ямі выхаванцаў праходзіла: наведвалі спартыўныя пляцоўкі, аб’екты, а вынікі былі прадэманстравалі ў выставе фотагазет “Будучыя алімпійцы”. Тэорыя не павінна разыходзіцца з практыкай, таму педагогі ўстановы сумесна з кіраўніком фізвыхавання рыхтавалі сцэнарыі і арганізоўвалі спартыўныя мерапрыемствы. Работу планавалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, узростам выхаванцаў. На сумесных спартыўных мерапрыемствах выхаванцы дэманстравалі веды аб Алімпійскіх гульнях праз чытанне вершаў, прыказак і прымавак аб спорце і здароўі.

Тэма алімпійскага руху ўвасобілася ў дыдактычных гульнях у групах “Віды спорту”, “Фізкультура на кубіках”, забаўляльных “Едзем на Алімпіяду”, сюжэтна-ролевых “Хакеісты”, “Спаборніцтвы”, “Фігурысткі”, рухомых “Кінь-дагані” і інш. На фізкультурных занятках дзеці авалодвалі элементамі хакея, баскетбола, футбола.

Матэрыяламі пра гісторыю Алімпіяды, віды спорту, алімпійскіх чэмпіёнаў Рэспублікі Беларусь абноўлены і папоўнены спартыўныя куткі груп.

Займаючыся праблемай далучэння выхаванцаў да ідэй алімпійскага руху, педагагічны калектыў нашага дашкольнага цэнтра мае на мэце ствараць здароўезберагальныя ўмовы для выхаванцаў, абуджаць спартыўны дух у кожным дзіцяці, развіваць такія важныя якасці, як узаемападтрымка, адказнасць, цярплівасць, стараннасць, уменне ставіць мэту і дамагацца яе, выконваць пастаўленыя задачы.

Напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2018 года выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп сумесна з бацькамі, а таксама педагогамі падрыхтавалі адмысловую выставу творчых работ, выкананых у розных тэхніках і з выкарыстаннем розных матэрыялаў. Выстава прысвечана зімовым і летнім відам спорту, алімпійскім сімвалам. А крыху пазней запланаваны відэапаказ для выхаванцаў і абмеркаванне найбольш цікавых момантаў зімовай Алімпіяды 2018 гада ў Пхёнчхане.

Вера КОНАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Праменьчык” Гомеля.