Прамяністая зорка класіка

Ёсць вяршыні, якія ніколі не губляюцца з-пад увагі. Гэта вяршыні гарачага сэрца і чалавечага генія. Да такой высновы прыйшлі навучэнцы сярэдняй школы № 5 Навагрудка, якія на працягу лістапада адкрывалі для сябе цікавыя і невядомыя старонкі жыцця вялікага майстра слова Івана Тургенева.

Арт-візітоўка “І.С.Тургенеў. Вялікі майстар мовы і стылю” дапамагла выхаванцам адкрыць для сябе іншага Тургенева. Перагортваючы яркія старонкі жыцця класіка, вучні даведаліся, што вялікі пісьменнік яшчэ можа быць адданым сынам, таленавітым шахматыстам, выдатным спартсменам, заўзятым паляўнічым, вялікім моднікам, сапраўдным бунтаром і славутым гурманам. Боль, каханне, пакуты, слава, адзінота — усё сумясцілася ў жыцці майстра рускага слова.


Вусны часопіс “Гісторыя аднаго кахання” раскрыў страшакласнікам дзівосны свет пачуццяў Івана Тургенева і Паліны Віярдо. З хвалюючых радкоў лістоў Івана Тургенева юнакі і дзяўчаты адчулі бязмежнае багацце кахання і стрыманы боль адзіноты.

Тургенеўскае свята завяршылася літаратурнай кампазіцыяй “Старонак дзівоснае святло”. Зноў і зноў пад музыку гучалі творы класіка. Дакрануўшыся да таленту, разумееш, якое бясцэннае багацце Іван Тургенеў перадаў нашчадкам у спадчыну: жывасць думкі, сілу духу і прыгажосць слова.

Валерый КАПАЦЭВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы № 5 Навагрудка.