Прамысловая бяспека вачыма дзяцей

Прапаганды прамысловай бяспекі пры дапамозе СМІ, накіраванай у першую чаргу на дарослых, недастаткова. Бяспечная будучыня кожнага з нас залежыць не толькі ад адказнасці і кампетэнтнасці работнікаў прамысловасці, але і ад нашых дзяцей, якія праз дзесяцігоддзе папоўняць рады спецыялістаў прамысловых прадпрыемстваў. Тады ўжо яны будуць адказваць за бяспечнае функцыянаванне патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў.

Для папулярызацыі прамысловай бяспекі сярод навучэнцаў, а таксама развіцця іх творчых здольнасцей кіраўніцтва Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Рэспублікі Беларусь (далей — Дзяржпрамнагляд) у 2012 годзе выступіла з ініцыятывай уключэння ў ХV Рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачыма дзяцей” блока па тэматыцы “Прапаганда прамысловай бяспекі і бяспекі перавозкі небяспечных грузаў”.

На працягу лютага — красавіка 2013 года дзеці ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў спаборнічаюць у васьмі намінацыях: “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”, “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Статуэтка”, “Роставая лялька”. Кожнае дзіця змагло знайсці найбольш даступную форму і матэрыял для рэалізацыі сваёй фантазіі па тэмах: “Феерверкі і хлапушкі — небяспечныя цацкі”, “Прамысловыя аварыі”, “З газам жарты дрэнныя”, “Беражыце ліфт”, “Бяспека ў аквапарку”, “Асцярожна: небяспечны груз”.

Па выніках раённых, абласных і Мінскага гарадскога этапаў агляду-конкурсу для ўдзелу ў рэспубліканскім туры накіравана 10 работ. Тры лепшыя работы рэспубліканскага этапу-конкурсу члены журы ўзнагародзяць прызамі. Пяць прызавых работ прыедуць у Мінск у дзень падвядзення вынікаў ад Магілёўскай вобласці. Трынаццацігадовы выхаванец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска Уладзімір Ганчарук для ўдзелу ў конкурсе напісаў казку “Мудры ліфт” (чытайце ніжэй), у якой заклікае беражліва адносіцца да гэтай тэхнічнай прылады. Пятнаццацігадовыя Міхаіл Баяшка і Раман Багдановіч з Асіповіч з падручных матэрыялаў (кардон, метал, пластык, тканіна) змайстравалі выраб “Вогнеборац”. Іскрынка гэтай работы — самаробны маторчык, усталяваны ў сярэдзіне макета машыны, якая перавозіць небяспечныя грузы. Адно лёгкае націсканне на кнопку — і з наліўнога люка вырываецца агонь, утаймаваць які пад сілу толькі пажарнаму МНС. Іван Сувалаў, навучэнец 10 класа Александрыйскай сярэдняй школы Шклоўскага раёна, для конкурсу напісаў апавяданне “Аматары забаў”, якое не пакіне абыякавым нават самага заўзятага хулігана. Творчасць Вольгі Ісаевай, выхаванкі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі аддзела адукацыі Круглянскага райвыканкама, будзе прадстаўлена плакатам “Дагуляліся”. Знойдзеныя ў зямлі боепрыпасы часоў вайны ўяўляюць небяспеку для жыцця і здароўя тых, у чые рукі выпадкова трапляюць. Нярэдкія выпадкі, калі бязвіннымі ахвярамі становяцца дзеці. Аляксею Свідзерскаму з Быхава належыць малюнак “Аварыі і катастрофы нашага часу”. Аўтар наглядна дэманструе наступствы негатыўнага ўплыву аварый на ЦЭЦ і пры перавозцы небяспечных грузаў водным транспартам на прыроду. Захаваць чыстымі рэкі, свежым паветра, урадлівай глебу, здаровым чалавецтва можна толькі пры адказных адносінах кожнага да небяспечнай вытворчасці.

Па выніках Мінскага гарадскога этапу агляду-конкурсу дзве работы адправяцца на суд рэспубліканскага журы. Навучэнцы 7 класа сярэдняй школы № 71 Аляксандры Шнітко належыць плакат “Хіба не ясна, што гэта небяспечна”, які адпавядае ўсім асноўным патрабаванням журы: бачны на адлегласці, зразумелы і добра ўспрымаецца гледачом. Незабыўнае ўражанне на гледача аказвае выраб дванаццацігадовых Юліі Малішэўскай і Аляксандры Сальной “Праз 26 гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы. Адраджэнне земляў. Жыццё працягваецца”. Чарнобыльская трагедыя навечна пакінула глыбокую рану на сэрцы чалавецтва.

Ад Брэсцкай вобласці на рэспубліканскім этапе агляду-конкурсу будуць прадстаўлены тры работы. Абласное журы Дзяржпрамнагляду выдзеліла для далейшага ўдзелу ў конкурсе малюнак самага юнага мастака Мікіты Тарасюка, навучэнца 3 класа сярэдняй школы № 14 Пінска, пад назвай “Прамысловая бяспека вачыма дзяцей”. Мікіта добра разумее, што патэнцыяльную небяспеку для дзіцяці ўяўляюць не столькі прамысловыя прадпрыемствы, уваход на тэрыторыю якіх пабочным асобам строга забаронены, колькі будаўнічыя пляцоўкі, дзе эксплуатуюць грузапад’ёмныя краны, а таксама аўтамабілі, якія перавозяць небяспечныя грузы па вуліцах нашага горада. Навучэнкі 5 “Г” класа сярэдняй школы № 30 імя Д.В.Гвішыяні Брэста Вольга Якімчук і Кацярына Ляшкевіч, выкарыстоўваючы рыфмы, папярэджваюць дзяцей пра небяспеку, якую тояць у сабе феерверкі і хлапушкі. Неасцярожнае і няўмелае абыходжанне з піратэхнікай можа прывесці да трагедыі. 5 красавіка 2013 года адбудзецца ўрачыстае падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу і ўзнагароджанне каштоўнымі прызамі пераможцаў.

Вера ДАНЕЙКА, галоўны спецыяліст арганізацыйна-аналітычнагаўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Уладзімір ГАНЧАРУК

Сказка «Мудрый лифт

Жил-был мальчик Петя, и было у него два друга: Коля и Саша. В их копилке было немало «Славных дел», но особенно любили мальчики над лифтом издеваться, героями себя считали. И вот однажды случилась странная история… Подбегают как-то ребята к лифту, вскакивают в него, как обычно, еще постучали, попрыгали, потолкались, ногами лифт попинали – герои! Нажимают кнопку, а лифт не двигается с места. Нажимают еще раз – опять ничего. – Классно! Вызываем диспетчера, — все еще веселятся наши герои. Но вдруг в лифте стало темно. Пробуют ребята найти нужную кнопку, но ничего не получается. Стали они нажимать на все кнопки подряд – ничего… вдруг что-то затрещало, застонало. Не до смеха стало ребятам. Испугались очень, но виду друг перед другом не подают. Потом кто-то заговорил страшным голосом: – Что, голубчики, попались? Еще больше испугались ребята, спрашивают дрожащим голосом: – Кто-о-о тут? – а это я, Лифт. Терпел я, терпел все ваши издевательства – надоело. Решил вас наказать. Но сначала дам вам еще один шанс. Признавайтесь быстро во всех своих недостойных поступках, а не то разобьетесь! – А разве лифт может говорить? – еще больше испугались мальчики. – А кто, по-вашему, с вами разговаривает. Кроме нас здесь никого нет. Слушайте внимательно мой приговор! Успеете покаяться во всех своих недостойных поступках, пока я буду подниматься на девятый этаж, – будете жить, нет – разобьетесь. Я сорвусь вниз. Ребята сначала рассмеялись, не поверили. Потом, когда лифт сам по себе стал быстро подниматься вверх, они переполошились. А после того как скорость мгновенно увеличилась, толкая и перебивая друг друга, начали вспоминать свои «героические поступки». И первым начал Петя: – я знаю, почему не все твои кнопки работают. Мы часто их резали ножом, а один раз даже спичками жгли. – А я, — перебил мгновенно Коля, — пробовал разбить на прошлой неделе лампочку, чтобы в лифте было темно. Саша молчал, молчал, а потом его как прорвало: – Это следы моих ног на твоих стенках, а еще я очень любил разрисовывать двери, писать всякие нехорошие слова. Ребята с облегчением вздохнули, подумали: – Все, успели признаться! Но лифт уже начал быстро опускаться. Мальчики стали в один голос умолять его: – Пожалуйста, остановись, мы же во всем признались. – Нет! Не во всем! Помните, как вы любили баловаться с моей дверью. Зажмете ее ногой и держите. А люди ждут… Электричество расходуется… Механизм портится… А недавно вы со своими одноклассниками так прыгали здесь, что у меня все лампочки погасли, я не мог работать. Потом мастера пришлось вызывать. А знаете, чем могут обернуться ваши шалости? – заговорил печально лифт Петя с ужасом вспомнил, что это он прыгать начал, а потом к нему друзья присоединились. Мальчик закричал: – Мы больше так не будем! Честное слово! Но лифт не остановился. И тогда Коля прошептал: – А помните, как мы пытались его поджечь, нас еще тетя Женя прогнала? – Да, да! –закричали Петя и Саша. – Мы больше так не будем! Лифт все еще с бешеной скоростью летел вниз. Ребята поняли, что за свои поступки придется отвечать. Они горько заплакали. Вдруг им всем троим пришла в голову одна и та же мысль, и они, перебивая друг друга, заговорили: – Мы каждый день любили кататься на лифте, и людям приходилось подниматься пешком, а старики долго стояли и ждали, потому что у них не было сил и здоровья подниматься по лестнице. А когда нам делали замечания, мы просто смеялись. А еще мы доставляли очень много хлопот нашей уборщице, потому что оставляли после себя бумажки, остатки еды. Мы никогда не думали о том, сколько людей трудилось, чтобы тебя изготовить. Не думали, что наши проделки опасны для жизни. А скольким людям мы доставляли лишние хлопоты! Мы обещаем все исправить, и сами исправимся… И тут лифт остановился. Зажегся свет. Ребята с облегчением вздохнули… И Петя проснулся. В комнате горел свет, шел телевизор, по телевизору говорили о бережном обращении с лифтом. Петя еще долго лежал на диване и думал о том, что ему приснилось. А потом решил: – Завтра надо постараться выполнить свое обещание. – Молодец, правильное решение, – как будто прошептал кто-то рядом. Петя быстро вскочил и побежал звонить друзьям…