У Віцебскай вобласці афтальмолагі праекта “Я вижу!” наведаюць 19 раёнаў і правераць зрок у навучэнцаў сельскіх школ.
Паўночны рэгіён стаў чацвёртым у краіне, дзе рэалізоўваецца сумесная ініцыятыва Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі velcom/A1. З 2016 па 2018 год агляды ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта прайшлі ў Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Урачы выязных брыгад праверылі зрок у 36 800 дзяцей, больш чым у 33% з іх выяўлены розныя паталогіі, прычым у 56% выпадкаў — упершыню менавіта ў ходзе аглядаў. У Віцебскай вобласці праект “Я вижу!” ажыццяўляецца пры падтрымцы аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

— Мэта праекта — дыягностыка і ранняе выяўленне паталогій органаў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту, якія жывуць у сельскай мясцовасці, — расказала намеснік дырэктара Беларускага дзіцячага фонду Ірына Чарнякова. — Мы імкнёмся зрабіць афтальмалагічную дапамогу больш даступнай для школьнікаў з аддаленых вёсак. Актуальнасць праекта звязана ў першую чаргу з яго прафілактычнай накіраванасцю: чым раней парушэнні зроку будуць выяўлены спецыялістамі, тым большая верагоднасць не дапусціць развіцця сур’ёзных паталогій у будучыні. Хваробу прасцей папярэдзіць, чым вылечыць, і мы можам паўплываць на гэта.
Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 48, 27 красавіка.
Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.