Працаваць на апярэджанне

- 10:41Актуально, На парадку дня

Вынікі работы адукацыйнай галіны ў мінулым годзе і задачы па яе ўдасканаленні ў бягучым абмеркавалі на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

У мерапрыемстве, якое праходзіла на базе абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, удзельнічалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук і старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч. Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Каліноўская расказала, што летась на Брэстчыне працягвалася мэтанакіраваная работа па развіцці і ўдасканаленні сістэмы дашкольнай, агульнай сярэдняй, дадатковай і прафесійнай адукацыі, павышэнні яе якасці з улікам абноўленага Кодэкса аб адукацыі. Аптымізоўвалася і рэарганізоўвалася сетка ўстаноў адукацыі, умацоўвалася іх матэрыяльная база.

Сёння ў вобласці дзейніча­юць 559 устаноў дашкольнай і 481 установа агульнай сярэдняй адукацыі. Дашкольныя ўстановы наведваюць каля 54,4 тысячы дзяцей пры праектнай магутнасці больш за 66,8 тысячы. Усе 5-гадовыя малышы ахоплены падрыхтоўкай да навучання ў пачатковай школе. Дэфіцыт месцаў у дашкольных установах па-ранейшаму назіраецца ў шэрагу раё­наў.

Для вырашэння гэтай праблемы летась былі ўведзены ў эксплуатацыю дзіцячыя сады ў Століне на 75 месцаў, Жабінцы на 240 месцаў і Пінску на 60 месцаў (у шматкватэрным жылым доме). Сёння вядзецца будаўніц­тва дашкольнай установы ў адным з новых мікрараёнаў Брэста на 350 месцаў і ўбудавана-прыбудаванага дзіцячага сада ў Іванаве на 75 месцаў.

Акрамя забеспячэння крокавай даступнасці дашкольнай адукацыі, вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню здароўезберагальнага асяроддзя.

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 3 лютага 2023 года.