#Працуем_ разам!

Больш як дзве тысячы працоўных месцаў на Гомельшчыне створана для студэнцкіх атрадаў рознага профілю.

У абкаме БРСМ паведамілі, што тэрытарыяльныя камітэты саюза моладзі падпісалі 159 дагавораў з прадпрыемствамі рэгіёна. Адпрацавалі ўжо больш як адна тысяча чалавек у 80 атрадах. Геаграфія іх размеркавання — уся вобласць.

У Мазыры творчая дзясятка сэр­віснага студэнцкага атрада ўзялася за стварэнне маштабнага палатна, якім служыць сцяна пры ўваходзе ў сталовую МДПУ імя І.П.Шамякіна. Мастакі-афарміцелі ствараюць вялізную карціну.

Дзесяць студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту працуюць у Добрушы. Дарожныя рабочыя ІІ разраду будатрада займаюцца добраўпарадкаваннем і азеляненнем райцэнтра.

Студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны задзейнічаны на вытворчасці. Яны расфасоўваюць прадукцыю ў каўбасным цэху № 1 на Гомельскім мясакамбінаце. Вытворчы атрад атрымаў станоўчыя водгукі старэйшых калег. Дэвіз студэнцкіх атрадаў — “#Працуем_разам!”.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.