Праўнукі пра вайну

- 11:15Нам пішуць

Вайна… Гэта жудасна… Здаецца, ведаем і чулі пра яе многа, але нам, дзецям пасляваенных гадоў, не ўсвядоміць да канца, што насамрэч гэта такое. Вялікая Айчынная вайна — трагічныя гады гісторыі нашай Радзімы, чорна-белая хроніка даўно мінулых падзей.

Каб зразумець, які подзвіг здзейснілі героі, атрымаўшы Перамогу, трэба паставіць сябе на іх месцы. У Геранёнскай сярэдняй школе навучэнцы 2 класа арганізавалі агітбрыгаду “Праўнукі вайны”. Дзейнасць агітбрыгады накіравана на прадухіленне паўтарэння падзей Вялікай Айчыннай вайны, захаванне памяці народа. Мы павінны ведаць, шанаваць і паважаць тых, хто заваяваў Перамогу. Нашы прадзеды пралівалі кроў дзеля таго, каб мы маглі жыць, радавацца, каб не бачылі жахаў вайны. Дзякуй ім за тое, што кожны дзень у нас мірнае неба. “Праўнукі вайны” заявілі “НЕ” вайне. Трава павінна зялёнай быць, а неба — сінім-сінім.

Хутка Дзень Перамогі. Хай ён будзе самы светлы, радасны, шчаслівы!

Людміла ШЛЕМПА,
педагог-арганізатар Геранёнскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна.