Права грамадзян на свабоднае волевыяўленне было забяспечана

- 11:35Інфармацыйная гадзіна

Старшыня выканаўчага камітэта выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначае, што назіральнікі ад СНД канстатуюць добрую арганізацыйную падрыхтоўку і правядзенне ўсёй выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Паводле слоў Сяргея Лебедзева, 387 прадстаўнікоў дзевяці дзяржаў СНД на працягу амаль двух месяцаў ажыццяўлялі назіранне ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. “Мы канстатавалі добрую арганізацыйную падрыхтоўку ўсёй кампаніі, яе спакойны ход, паважлівае стаўленне ўсіх удзельнікаў кампаніі адно да аднаго”, — сказаў старшыня.
Місія СНД задаволена высокай актыўнасцю выбаршчыкаў, што сведчыць аб павышэнні палітычнай сталасці грамадзян Беларусі і аб жаданні ўнесці свой уклад у будучыню краіны.
Паводле слоў Сяргея Лебедзева, місія СНД лічыць, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і Канстытуцыяй Беларусі, а таксама адпавядалі агульнапрызнаным міжнародным нормам у правядзенні выбараў. “І самы галоўны вывад, які мы зрабілі, — было забяспечана права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне”, — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.
“Па выніках маіх размоў з мясцовымі наглядальнікамі, выбаршчыкамі, калегамі магу рэзюмаваць, што галоўнае для грамадзян Беларусі сёння — гэта захаванне і забеспячэнне міру, стабільнасці на беларускай зямлі, стварэнне ўмоў для спакойнага, мірнага руху наперад, для сацыяльна-эканамічнага развіцця. І паколькі грамадзяне Беларусі бачаць, што цяперашні прэзідэнт забяспечвае такі курс, то яны, зразумела, выступілі за прадаўжэнне гэтага курсу. І аб гэтым нам гаварылі самі грамадзяне Беларусі на выбарчых участках”, — сказаў Сяргей Лебедзеў.