Прававая аснова

- 16:07Нам пішуць

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца 15 сакавіка, — адно з галоўных дзяржаўных свят. Праграма мерапрыемстваў з нагоды 15 сакавіка была ў нашай школе даволі шырокая.“Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — прававая аснова ідэалогіі беларускай дзяржавы” — пад такой назвай ва ўстанове ладзілі выхаваўчыя мерапрыемствы.

Былі арганізаваны ўрокі правазнаўства, тэматычныя прэзентацыі, круглыя сталы, класныя гадзіны, конкурс плакатаў і малюнкаў. Вучні знаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі краіны і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Асноўная мэта гэтага дня — прывіць любоў і павагу да Радзімы, выхаваць сапраўдных патрыётаў і грамадзян.
Асабліва хваляваліся гэтым днём вучні, якім споўнілася 14 гадоў: дырэктар установы адукацыі ўручыла ім пашпарты — першы асабісты дакумент. У падарунак падлеткі атрымалі кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Не засталіся без увагі і 9-класнікі, якія сталі членамі БРСМ. Яны атрымалі членскія білеты і знакавы падарунак. Момант быў вельмі ўрачысты і запомніцца надоўга.

Таццяна КРЫЛАВЕЦ,
класны кіраўнік 7 класа
Усялюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.