Правесці межы

Не сакрэт, што канструктыўныя узаеміны педагогаў з вучнямі спрыяюць стварэнню спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату на ўроках, падчас правядзення пазакласных мерапрыемстваў, а гэта наўпрост звязана з якасцю адукацыі. Аднак вядомы сіндром эмацыянальнага выгарання, на жаль, аказвае адмоўны ўплыў на характар прафесійных зносін, што прыводзіць да эмацыянальных праблем, ігнаравання індывідуальных асаблівасцей вучняў.

Эмацыянальнае выгаранне — працэс схаваны, і педагогі, нават якія маюць псіхалагічную адукацыю, часта не ўсведамляюць на сабе яго сімптомаў. У пачатку лютага для педагогаў-псіхолагаў агульнай сярэдняй, дашкольнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў якасці прафілактычнай меры, якая здольная прадухіліць і аслабіць ўзнікненне гэтага сіндрому, быў праведзены флэш-трэнінг “Прафілактыка эмацыянальнага выгарання педагогаў-псіхолагаў”. Асноўная мэта мерапрыемства — стварыць умовы для развіцця самасвядомасці, самаўдасканалення спецыялістаў.

Удзельнікі трэнінгу прыйшлі да сумеснай высновы, што для псіхалагічнага дабрабыту педагогам мэтазгодна правесці межы паміж працай і домам, паміж прафесійным і асабістым жыццём. Карысна імкнуцца да раўнавагі і гармоніі, актыўна ўдзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах, якія па форме адрозніваюцца ад прафесійнай дзейнасці і дазваляюць расслабіцца, адчуць пазітыўныя эмоцыі, раскрыць сябе з іншага боку.

Кацярына КАРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК, магістр псіхалагічных навук.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *