Прадстаўнікі шасці краін, дыпламатычных ведамстваў і некалькіх дзясяткаў устаноў адукацыі сталі ўдзельнікамі ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў і студэнцкай моладзі “Дыялог моў і культур у ХХІ стагоддзі”.
Канферэнцыя, якая праводзіцца па ініцыятыве і на базе гімназіі №2 Віцебска пры садзейнічанні галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, абласнога інстытута развіцця адукацыі і ВДУ імя П.М.Машэрава, накіравана на далучэнне моладзі да нацыянальнай i сусветнай культуры, выхаванне полікультурнай асобы, матываванай на актыўнае выкарыстанне замежнай мовы як сродку міжкультурных і міжасобасных зносін.
Сярод задач, вылучаных арганізатарамі як прыярытэтныя, — выяўленне і ўзаемаўзбагачэнне агульначалавечых каштоўнасцей, фарміраванне талерантнасці ў сучасным грамадстве праз дыялог моў і культур моладзі краін свету, паглыбленне ведаў па беларускай і рускай, замежных мовах, павышэнне агульнай культуры зносін і культуралагічных ведаў, далучэнне навучэнцаў да навуковага пошуку і стымуляванне іх актыўнага ўдзелу ў даследчай дзейнасці.
Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 45, 20 красавіка.
Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.