Праз квэст да гісторыі малой радзімы

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці гарадскога пасёлка Радунь квэст-гульні для маленькіх жыхароў сталі звычайнай з’явай. Такія гульні даюць магчымасць праявіць кемлівасць і лагічнае мысленне, прадэманстраваць свае таленты і атрымаць станоўчыя эмоцыі. Для дзяцейквэст — гэта забава з сябрамі, любімымі героямі, прызы, для педагогаў— спосабпазнаёміць выхаванцаў з новай інфармацыяй і замацаваць іх уяўленні і ўменні ў нетрадыцыйнай форме.

Фота да матэрыялу: Праз квэст да гісторыі малой радзімы.У кастрычніку педагогі сярэдняй і старэйшых групправялі квэст-гульні, прысвечаныя Году малой радзімы.

Выхаванцы,выконваючы розныя заданні, падарожнічалі павыдатных мясцінах пасёлка, знаёміліся з гісторыяй і такім чынам замацоўваліведы аб малой радзіме. А пачалося падарожжа з музея валуноў.Дзеці пазнаёміся з гісторыяй стварэння музея, асаблівасцямі з’яўлення валуноў.Уразіў вялізны валун “вілціс”. Яго прыцягнулі згарадзішча, дзе некалі стаяў Радунскі замак, адкуль і пачаўся наш населены пункт. Дарэчы, тут дзеці і даведаліся, штопершапачатковаяназваРадуні — Родынь, адслова “род”.

І вось наступны прыпынак —помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай Ружанцовай, пабудаваны з бутавага каменю і цэглы.

Не абмінулі іпомнік невядомаму салдату,які нагадваепра абаронцаў Айчыны.

Завяршылася квэст-гульня знаёмствам са старажытнай пабудовай, дзеў даўнія часы вучыў хлопчыкаў-яўрэяў Хафец Хаім, якога і цяпер ведаюць і памятаюць, нават за межамі нашай краіны.

Дзеці з цікавасцю і захапленнем выконвалі разнастайныя заданні, падарожнічалі па сучасным пасёлку, знаёміліся з яго самабытнай гісторыяй.Фота да матэрыялу: Праз квэст да гісторыі малой радзімы. Фота да матэрыялу: Праз квэст да гісторыі малой радзімы.

Галіна БЯРЦЭВІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
г.п. Радунь Воранаўскага раёна.