Праз мастацтва да сапраўдных пачуццяў

- 11:22Адукацыйная прастора

Нядаўна ў Беларусі праводзілася акцыя “У школу — з радасцю”, мэта якой — аказанне дапамогі да пачатку навучальнага года дзецям з мнагадзетных, прыёмных, апякунскіх сем’яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, сям’яў, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Наш пасёлак не мог застацца ўбаку.

Правадніком светлых ідэй стала сацыяльны педагог Гадылёўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Людміла Пятрэня, якая выступіла ініцыятарам дабрачыннага канцэрта, праведзенага клубам (кіраўнік Ларыса Петрушкова) і школай (дырэктар Анатоль Аскірка), пры непасрэдным удзеле мясцовых жыхароў.Так, у Гадылёўскім сельскім доме культуры прайшоў дабрачынны канцэрт “І песня ў сэрцы загучыць”. Пропускам на мерапрыемства служылі любыя канцылярскія прылады, неабходныя школьнікам. У канцэрце ўдзельнічалі вялікія і маленькія зоркі мясцовай сцэны: Галіна Панкратава, Ларыса Петрушкова, Галіна Меляшкова, Людміла Камарова, Ларыса Каласкова, Андрэй Ляхаў, Іван Аўрамчыкаў, Насця, Таня і Жэня Панковы, а вядучым быў Эдуард Буланькоў.
У выніку правядзення дабрачыннай акцыі было сабрана столькі канцтавараў, што іх хапіла на дапамогу 15 школьнікам.

Ганна РЫБАКОВА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Гадылёўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Быхаўскага раёна.