Прэзідэнт арыентуе райвыканкамы на развіццё сферы абслугоўвання

- 11:05Інфармацыйная гадзіна

“Трэба даводзіць да ладу прадпрыемствы сэрвісу. Гэта і бытавое абслугоўванне, і швейныя, і цырульні. Каб мы маглі абслугоўваць людзей. Я не кажу ўжо аб гандлі. Вы жывяце ў раёнах, вам давядзецца гэтым займацца”, — сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё часцей наведвае раённыя арганізацыі ў час рабочых паездак па краіне. Напрыклад, нядаўна вывучаў стан спраў у Жыткавіцкім раёне. “Шчыра кажучы, мне спадабалася, як там ідуць справы і планы. І вам неабходна памятаць, што вы павінны быць гаспадарамі ў раёне, а ў гаспадара павінны быць адпаведныя інструменты і рычагі. Таму я ад вас патрабую, каб у вас была і будаўнічая арганізацыя, райаграсэрвіс. Каб мы аказвалі паслугі не толькі сельскагаспадарчым і прамысловым прадпрыемствам на месцы, але і людзям, насельніцтву”, — заявіў беларускі лідар.

Ён таксама звярнуў увагу на сферу сельскай гаспадаркі, якая натуральным чынам знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўнікоў у раёнах. “Работа з людзьмі, дысцыпліна і жалезны парадак на месцах, тэхналогіі”, — акрэсліў кола задач кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб недапушчальнасці правапарушэнняў. “Мы вельмі строга кантралюем усю вертыкаль улады, асабліва па выяўленні карупцыі”, — сказаў прэзідэнт.