Прэзідэнт Беларусі прапанаваў важныя для далейшага развіцця ініцыятывы

У звароце Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным кіраўнікам дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з пачаткам старшынства Беларусі ў ЕАЭС, змешчаны шэраг важных для далейшага развіцця саюза ініцыятыў. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Еўразійскага цэнтра інтэграцыйных даследаванняў і камунікацый Станіслаў Навумаў.

На думку эксперта, адна з істотных прапаноў — прадаставіць Еўразійскай эканамічнай камісіі паўнамоцтвы звяртацца непасрэдна ў Суд ЕАЭС. “Другі важны момант — пераход на абавязковае ўзгадненне з ЕЭК любых часавых абмежаванняў чатырох свабод (перамяшчэння тавараў, рабочай сілы, паслуг і капіталу) на нацыянальным узроўні,— сказаў Станіслаў Навумаў. — Нарэшце, трэці кардынальны момант: заява аб тым, што толькі пераход на адзіную прамысловую, агра­прамысловую палітыку здольны пазбавіць адзіную эканамічную прастору ад гэтай самай практыкі часавых абмежаванняў”.

Эксперт лічыць, што ў заяве правільна падкрэслена неабходнасць раней запланаванага і ўзгодненага завяршэння фарміравання адзінага транспартнага і энергетычнага рынкаў. “І тут не трэба кідаць у Аляксандра Лукашэнку камень на тэму кошту энергарэсурсаў, гэта шырэй і глыбей”, — заўважыў кіраўнік Еўразійскага цэнтра інтэграцыйных даследаванняў і камунікацый.

Акрамя таго, Станіслаў Навумаў звярнуў увагу на змешчаную ў звароце прапанову аб фарміраванні адзінай інфармацыйнай палітыкі для ўсіх краін ЕАЭС. “Так, гэта палітызацыя праекта, але яна прынясе карысц­ь усім згаданым у пасланні сацыяльна-эканамічным праграмам. Такое сучаснае жыццё”, — рэзюмаваў эксперт.