Прэзідэнт павіншаваў Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Ваша творчасць не пакінула раўнадушнай не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету”, — адзначыў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: “Шчыра рад за ваш поспех. Вельмі спадзяюся, што ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу”.
Прэзідэнт таксама пажадаў Святлане Алексіевіч здароўя, шчасця і новых творчых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.