Прэзідэнт правёў кадравыя назначэнні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра, а Аляксандра Турчына, які займае цяпер гэтую пасаду, — губернатара Мінскай вобласці.

“З вамі размова будзе ляжаць у плоскасці карэкціроўкі складу ўрада. Я гэтага не ўтойваў: асноўны этап, вядома, бу­дзе пасля Новага года, калі ўрад дасць справаздачу аб выніках дзейнасці. І як і ў былы час, перш чым ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фарміраваў урад і не толькі — усю вертыкаль улады, каб людзі бачылі, з кім жа, калі раптам выберуць, дзеючы прэзідэнт будзе працаваць”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку прэзідэнта, Аляксандра Турчына пара выво­дзіць на самастойную работу, каб “сур’ёзна на яго паглядзець і праверыць у справе”. Такі падыход падтрымала і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. “Калі Турчын ідзе фактычна з эканамічнай пасады ва ўрадзе, то, думаю, міністр эканомікі мог бы заняць яе”, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Заадно мы параімся, хто будзе працаваць міністрам эканомікі”.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці мяняецца не ў сувязі з кадравымі праблемамі: цяперашні губернатар Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя. Прэзідэнт адзначыў, што ён нядрэнна працаваў на пасадзе губернатара, таму, калі зменіць пасаду, прадоў­жыць курыраваць гэты рэгіён.

Аляксандр Турчын працаваў ужо з Мінскай вобласцю ў папярэднія гады: у 2010—2012 гадах ён узначальваў камітэт эканомікі Мінскага аблвыканкама, а ў 2012—2015 гадах займаў пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. “Вы ведаеце характар Ісачанкі. Ён памяркоўны чалавек, унік у эканоміку вобласці і дапаможа вам. Ён будзе ўпаўнаважаным прэзідэнта, адказным за Мінскую вобласць”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Кандыдатуру Дзмітрыя Крутога на ўрадавую пасаду ў свой час падтрымліваў сам Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, цяперашні міністр эканомікі — адзін з найбольш падрыхтаваных спецыялістаў ва ўрадзе.

“Я думаю, вы прапануеце кандыдатуру добрага міністра, які будзе патрыётам Беларусі, будзе дастойна весці дыялог не толькі на Усходзе, але і на Захадзе. Дарожныя карты (з Расіяй.Заўвага БелТА.) пакуль застануцца за ім, бу­дзем тут дапамагаць, наколькі трэба. Апора, падтрымка бу­дзе нармальнай. Нам не трэба цяпер мяняць кіраўніка нашай групы, тым больш крыху засталося: літаральна некалькі дзён да заканчэння гэтай работы. Потым, калі будзе трэба і калі групы захаваюць работу, міністр спакойна замесціць гэтую пасаду”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.