Прэзідэнт уступіў на пасаду

- 10:51Інфармацыйная гадзіна

Выбраны 2 красавіка Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч прынёс прысягу перад Скупшчынай (парламентам) Сербіі. Прамовіўшы тэкст прэзідэнцкай клятвы, ён афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы на пяцігадовы тэрмін.

На цырымоніі прысутнічаў экс-прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (уваходзіць у Боснію і Герцагавіну) Міларад Додзік, прадстаўнікі палітычных партый, дэпутаты, прадстаўнікі Славеніі, Венгрыі, Чарнагорыі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі і Аўстрыі, паслы замежных дзяржаў.

Каля будынка Скупшчыны сабралася некалькі тысяч грамадзян Сербіі, якія віталі Аляксандра Вучыча авацыямі.

Згодна з канчатковымі вынікамі выбараў Прэзідэнта Сербіі, Аляксандр Вучыч атрымаў падтрымку 55,8 працэнта грамадзян краіны, якія прагаласавалі.