Прэзідэнту давярае 76,6 працэнта дарослага насельніцтва

- 10:47Інфармацыйная гадзіна

Давер Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку выказвае 76,6 працэнта дарослага насельніцтва краіны. Аб гэтым сведчаць вынікі сацыялагічных даследаванняў, праведзеных у жніўні 2015 года інфармацыйна-аналітычным цэнтрам.

У адпаведным сацыялагічным апытанні прынялі ўдзел 1006 рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць знаходзіцца ў межах 3 працэнтаў.
На думку пераважнай большасці грамадзян (74,1 працэнта), дзейнасць Прэзідэнта адпавядае інтарэсам простых людзей. Згодны са сцвярджэннем аб тым, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь у цэлым развіваецца ў правільным напрамку, 77,1 працэнта апытаных. У гэтым сацыялагічным апытанні прынялі ўдзел 1608 рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць знаходзіцца ў межах 2,5 працэнта.