Прэзідэнты абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін

- 10:43Інфармацыйная гадзіна

У аўторак адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі ўвесь спектр найбольш актуальных пытанняў двухбаковых адносін, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“У тым ліку размова ішла аб падрыхтоўчых мерапрыемствах святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, узаемадзеянні ў рамках інтэграцыйных структур (у прыватнасці, асобныя кадравыя пытанні па лініі Саюзнай дзяржавы)”, — паведалі ў прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка расказаў расійскаму калегу аб падрыхтоўцы парада да 75-годдзя Перамогі і сітуацыі ў Беларусі ў цэлым.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся інфармацыяй адносна мер, якія прымаюцца ў дзвюх краінах для барацьбы з эпідэміяй.