Германія: прысмакі з пачуццём гумару

Студэнты Міжнароднай школы дызайну ў Кёльне перагледзелі звязаныя з ежай традыцыі і прадставілі свае іранічныя ці проста вясёлыя ідэі на найбуйнейшым у свеце кірмашы прысмакаў ISM. Вось некаторыя з іх.

Gulali — набор для прадказання лёсу ў хатніх умовах. Тры каляровыя цукровыя сумесі адказваюць за кар’еру, здароўе і каханне. Трэба падпаліць іх у мікрахвалевай печы і абмакнуць у іх драўляныя палачкі. Форма застылай карамелі — сімвал таго, што здарыцца з вамі ў будучыні. Гэтая ідэя адсылае да ледзяшоў, якія прадаюць на вуліцах у Інданезіі, і да традыцыі варажбы на распаленым свінцы ў Еўропе.

Чаму падарункам на дзень нараджэння радуецца толькі імяніннік? Шакаладны капкейк з крэмавай верхавінай павесяліць усіх прысутных. У прыватнасці таму, што ў элегантную скрынку з бантам убудавана спружына, якая выкідвае падарунак прама ў твар таму, хто яго адкрые. Весялосць гарантавана! Праўда, другі раз вас сюды ўжо наўрад ці запросяць.

Танцы ледзяшоў свету.

Замест звычайных абгортак гэтыя ледзяшы “апрануты” ў спецыяльныя папяровыя спаднічкі з арнаментамі, тыповымі для розных народаў. Калі “спаднічку” раскрыць, атрымліваецца своеасаблівы ядомы ваўчок. Пакуль ён круціцца, можна пачытаць прыкладзеную да цукерак інфармацыю пра традыцыйныя танцы і касцюмы, якія для іх выкарыстоўваюцца.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *