Прыемныя клопаты

- 10:49Сацыяльны ракурс, Соцыум

Трэці па ліку дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Гарадку Віцебскай вобласці.

Ключы ад сучаснага двухпавярховага катэджа па вуліцы Гарадоцкай атрымалі Вольга і Эдуард Багданавы, іх родная 18-гадовая дачка Хрысціна і пяцёра прыёмных дзяцей. Вікторыя, Юрый, Ангеліна, Караліна і Паліна знайшлі клапатлівых бацькоў-выхавальнікаў і ўтульны дом. Малодшай з галоўных герояў свята споўнілася шэсць гадоў, старэйшай — чатырнаццаць. Павіншаваць навасёлаў разам з кіраўнікамі вобласці, раёна і абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў Гарадоччыны. Творчае прывітанне падрыхтавалі юныя артысты, прыўзняты настрой падтрымлівалі абаяльныя аніматары. Сімвалічна: знамянальная для замяшчальнай сям’і падзея здарылася ў дзень, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскай іконы Божай Маці. Протаіерэй Уладзімір Дагодзь­ка ўручыў Багданавым святы абраз з пажаданнем любові, узаемаразумення і дабрабыту.  

— Радасна, што пад дахам такога прыгожага дома будзе жыць вялікая, дружная сям’я, — па­дзяліўся ўражаннямі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. — Упэўнены, дзеці тут будуць шчаслівымі.

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 11 лістапада 2022 года.